Дагавор аб патэнтавым праве (PLT) увайшоў у сілу для ЕАПА
26 марта 2026
Цікавае
Еўразійская патэнтная арганізацыя (ЕАПА) стала ўдзельніцай Дагавора аб патэнтным праве (PLT), які ўвайшоў у сілу для ЕАПА 17 сакавіка 2026 г.
PLT – міжнародны дагавор, які адмініструецца Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці (САІУ), накіраваны на ўніфікацыю і спрашчэнне фармальных патрабаванняў да патэнтных заявак і працэдур іх разгляду. Яго прымяненне дазваляе скараціць адміністрацыйныя бар'еры, павысіць прадказальнасць працэдур па ўзаемадзеянні заяўнікаў з патэнтнымі ведамствамі і знізіць рызыкі страты правоў па фармальных падставах.
ЕАПА ўпаўнаважана выдаваць еўразійскія патэнты на вынаходствы, якія дзейнічаюць на тэрыторыі дзяржаў-удзельніц арганізацыі. Далучэнне да PLT спрыяе далейшаму развіццю супрацоўніцтва ў сферы інтэлектуальнай уласнасці і ўдасканаленню патэнтных працэдур у еўразійскім рэгіёне.
Даведка:
Паводле
дадзеных САІУ, удзельнікамі дагавора з'яўляюцца 44 дзяржавы. Сярод членаў ЕАПА ў дагаворы таксама ўдзельнічаюць Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя. У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 2016 г. № 396-З «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Дагавора аб патэнтным праве» для нашай краіны гэты дагавор увайшоў у сілу 21 кастрычніка 2016 г.
Па матэрыялах ЕАПА
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч