Марыя Іванаўна Ісаёнак нарадзілася 25 кастрычніка 1949 г. у вёсцы Кісялі Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці.
У 1969 г. скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (цяпер Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава). Член Беларускага саюза мастакоў (1985).
Марыя Іванаўна Ісаёнак працуе ў жанры партрэта, нацюрморта, пейзажа. Удзельнічае ў выставах з 1975 г. Творчасць М. Ісаёнак – адна з яркіх з'яў у сучасным беларускім мастацтве. Мастак тонка ўспрымае стан прыроды, імкнецца раскрыць гармонію чалавека з навакольным асяроддзем і ўмела перадае ўласныя ўражанні ў стрыманай каляровай гаме.
Карціны Марыі Ісаёнак дэманстраваліся на выставах у розных гарадах Беларусі, Італіі, Літвы і інш.
Імя Марыі Ісаёнак унесена ў слоўнік Міжнароднага Кембрыджскага біяграфічнага цэнтра (Вялікабрытанія).
Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Міжнароднай канфедэрацыі Саюза мастакоў (Масква), Беларускага саюза мастакоў, у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным мастацкім музеі г. Чунціна (Кітайская Народная Рэспубліка), у прыватных калекцыях Англіі, Беларусі, Германіі, ЗША, Ізраіля, Італіі, Кітая, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі.
Па матэрыялах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (Facebook, Instagram, Telegram, VK).