Асаблівасці функцыянавання фармацэўтычнай галіны эканомікі. Патэнтаванне як спосаб стымулявання яе інавацыйнага развіцця

25 сентября 2025

Цікавае

У чацвертым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул «Асаблівасці функцыянавання фармацэўтычнай галіны эканомікі. Патэнтаванне як спосаб стымулявання яе інавацыйнага развіцця».

Аўтар – Уладзімір Кошкін, вядучы спецыяліст аддзела дасудовага ўрэгулявання Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.


Развіццё нацыянальнай фармацэўтычнай навукі і прамысловасці з'яўляецца прыярытэтам унутранай палітыкі Беларусі. Фармацэўтычная галіна адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэнні эканамічнай бяспекі і сацыяльнай стабільнасці краіны. Для падтрымкі галіны ствараюцца льготныя ўмовы для спецыялізаваных арганізацый, якія аб'ядноўваюць і каардынуюць працу фармпрадпрыемстваў. Важнай часткай гэтых праграм з'яўляецца ахова інтэлектуальных правоў распрацоўшчыкаў, што стварае перавагі беларускім вытворцам на знешніх рынках і спрыяе прыцягненню новых тэхналогій у фармацэўтычную індустрыю.

Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна, падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;

  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;

  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;

  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;

  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ