Інвестыцыі ў нематэрыяльныя актывы хутка растуць па ўсім свеце
25 июля 2024
Цікавае
Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) у партнёрстве з італьянскай бізнес-школай Luiss Business School (LBS) падрыхтавала даклад «Сусветны агляд інвестыцый у нематэрыяльныя актывы».
Даведка:
Нематэрыяльныя актывы ўключаюць вынікі навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ, ноу-хау, праграмнае забеспячэнне і даныя, мастацка-канструктарскія рашэнні, брэнды і рэпутацыю, інстытуцыянальны вопыт і веды аб тавараправодных ланцужках, а таксама навыкі кіраўніцтва – усё гэта актывы, так ці інакш звязаныя з інтэлектуальнай уласнасцю. Нягледзячы на сваю нематэрыяльную прыроду, гэтыя актывы здольныя ствараць велізарную каштоўнасць для кампаній, эканамічных сістэм, грамадства і асобных людзей.
Паводле новых даных, атрыманых САІУ, інвестыцыі ў нематэрыяльныя актывы, такія як брэнды, мастацка-канструктарскія рашэнні, даныя і праграмнае забеспячэнне, у апошнія 15 гадоў раслі ў тры разы хутчэй, чым інвестыцыі ў матэрыяльныя актывы, такія як вытворчыя магутнасці і абсталяванне.
Рост працэнтных ставак, сукупны аб'ём інвестыцый у нематэрыяльныя актывы ў 2023 годзе дасягнуў 6,9 трлн дал. ЗША, павялічыўшыся больш чым у два разы ў параўнанні з 2,9 трлн дал. ЗША ў 1995 годзе. Як паведамляецца ў дакладзе, інвестыцыі ў матэрыяльныя актывы ў 2023 годзе склалі 4,7 трлн дал. ЗША.
У дакладзе таксама асвятляюцца наступныя моманты:
- устойлівасць ва ўмовах эканамічнай нявызначанасці;
- рост долі ў ВУП;
- найбольш актыўныя краіны;
- вядучыя эканомікі (1995–2023 гады);
- прыкметны рост у краінах з эканомікай, якая развіваецца;
- асноўныя віды нематэрыяльных актываў.
На данны момант даклад ахоплівае 26 краін, на долю якіх прыпадае больш за палову сусветнага ВУП, а ў наступныя выданні плануецца ўключыць яшчэ больш краін.
Па матэрыялах САІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: НЦІУ