Часопіс «Веснік ФІПУ» перакладзены на беларускую мову
25 февраля 2025
Цікавае
Часопіс «Веснік ФІПУ» цяпер даступны на трох мовах: беларускай, казахскай і туркменскай. Карыстальнікі могуць азнаёміцца з № 2 (2024), таксама ў бліжэйшы час будуць апублікаваны № 3 і 4 (2024). Рэдакцыя актыўна працуе над перакладам матэрыялаў на кіргізскую і азербайджанскую мовы.
Магчымасць знаёмства з публікацыямі часопіса на іншых мовах пашырыць даступнасць інфармацыі для розных нацыянальных заяўнікаў і патэнтных ведамстваў, дазволіць больш шырока выкарыстоўваць лепшыя практыкі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.
Азнаёміцца з беларускай версіяй часопіса можна па спасылцы.
Даведка:
«Веснік ФІПУ» – гэта навуковы часопіс, які заснаваны ў 2022 г. у мэтах асвятлення вынікаў навуковай дзейнасці ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Уваходзіць у нацыянальную бібліяграфічную базу даных навуковага цытавання (РІНЦ).
У выданні сабраны самыя актуальныя ідэі і даследаванні ў галіне прамысловай уласнасці, патэнтавання, а таксама практычныя аспекты эфектыўнага выкарыстання патэнтных сістэм. Часопіс накіраваны на асвятленне прымянення інтэлектуальнай уласнасці для паспяховага вядзення бізнесу.
Публікацыі прысвечаны тэмам:
- Дзяржава і права. Юрыдычныя навукі;
- Эканоміка. Эканамічныя навукі;
- Патэнтнае права. Вынаходніцтва. Рацыяналізатарства;
- Прыродазнаўчыя навукі. Агульныя і камплектныя праблемы;
- Статыстыка;
- Кібернетыка.
Па матэрыялах ФІПУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ