24.12.2025

Нарадзіўся Іван Цітавіч Шуцько 20 снежня 1925 г. у вёсцы Гаць Крупскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Працаваў у Крупскім райкаме радыёінфармацыі (1940–1941). У 1943 г. разам з аднавяскоўцамі быў увезены гітлераўцамі ў канцлагер (недалёка ад Гданьска). У 1944 г. збег з лагера. У 1944–1946 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пазней працаваў брыгадзірам калгаса ў роднай вёсцы.

У 1958–1961 гг. стаў літаратурным работнікам крупскай раённай газеты «Голас калгасніка», скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1963). Працаваў літсупрацоўнікам і фотакарэспандэнтам крупскай раённай газеты «Ленінскім курсам».

Друкавацца пачаў з 1940 г. Выданы дзіцячыя кнігі «Мой мяч» (вершы, 1953), «Чужы домік» (казкі, 1958), «Лепшая сяброўка» (вершы, 1959), «Дзедава рэліквія» (апавяданні, 1960), «Першае слова» (вершы, 1964), «Дзіма хоча быць героем» (апавяданні, 1965) і зборнік паэтычных баек, мініяцюр «Са свайго пункту гледжання» (1966).

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ

Вверх