24.12.2024

Анлайн-платформа CLIP (расшыфроўваецца як «Аўтары вывучаюць інтэлектуальную ўласнасць»), закліканая акумуляваць лічбавы музычны кантэнт і інфармаваць аўтараў у галіне кіравання правамі на творы, цяпер даступная яшчэ на пяці мовах: арабскай, іспанскай, кітайскай, рускай і французскай.

Дадатковыя мовы дапамогуць платформе наблізіцца да сваёй мэты –падтрымліваць аўтараў па ўсім свеце і ўмацоўваць з імі ўзаемадзеянне. У бліжэйшы час, дзякуючы падтрымцы партнёрскіх арганізацый аўтараў з усяго свету, плануецца пераклад платформы і на іншыя мовы.

Даведка:
Кансорцыум Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці «САІУ для аўтараў» і Фонд асветы ў галіне правоў на музычныя творы запусцілі анлайн-платформу CLIP у мэтах павышэння дасведчанасці аўтараў аб правах на інтэлектуальную ўласнасць і адпаведных метадах кіравання, якая павінна забяспечыць ім пазнавальнасць, прызнанне і справядлівае ўзнагароджанне.

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ
Вверх