27 чэрвеня 2025 г. Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка запрашае прыняць удзел у семінары «Практычныя інструменты для павышэння эфектыўнасці работы прадпрыемстваў: матывацыя, рацыяналізатарства, беражлівая вытворчасць».
Мэта мерапрыемства – павышэнне вынаходніцкага патэнцыялу, абмен вопытам у галіне рацыяналізатарскай дзейнасці, ўкараненне эфектыўных рашэнняў для паляпшэння вытворчых працэсаў.
У праграме семінара:
арганізацыя рацыяналізатарскай дзейнасці: сучасныя магчымасці і асаблівасці бягучага этапу;
інструменты для павышэння якасці і прадукцыйнасці працы;
практыкі залучэння і стымулявання супрацоўнікаў;
настаўніцтва як драйвер прафесійнага росту.
Мэтавая аўдыторыя – інжынерна-тэхнічныя работнікі, кіраўнікі прадпрыемстваў, спецыялісты па якасці, інавацыях, HR і навучанню персаналу, а таксама ўсе зацікаўленыя ў развіцці рацыяналізатарскай дзейнасці і павышэнні эфектыўнасці вытворчых працэсаў.
Азнаёміцца з больш падрабязнай інфармацыяй, а таксама зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.
Па матэрыялах РНТБ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: rlst.by/