XVIII Міжнародная алімпіяда па інтэлектуальнай уласнасці для старшакласнікаў

23 декабря 2025

Цікавае

Расійская дзяржаўная акадэмія інтэлектуальнай уласнасці (РДАІУ) сумесна з Федэральнай службай па інтэлектуальнай уласнасці, Еўразійскай патэнтнай арганізацыяй, Выканаўчым камітэтам СНД праводзіць XVIII Міжнародную алімпіяду па інтэлектуальнай уласнасці для старшакласнікаў.

Удзельнікамі алімпіяды могуць стаць навучэнцы старэйшых (10-х), выпускных (11-х) класаў агульнаадукацыйных устаноў, выпускнікі прафесійных адукацыйных устаноў (каледжаў, вучылішчаў).

Тэрміны правядзення:

  • I этап (па 1 красавіка 2026 г.) – анлайн-тэсціраванне па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) на сайце РДАІУ;
  • II этап (па 1 красавіка 2026 г.) – завочны конкурс пісьмовых работ і відэапраектаў на тэму ІУ;
  • III этап (26 красавіка 2026 г.) – вызначэнне фіналістаў;
  • IV этап (1 чэрвеня 2026 г.) – вочная абарона работ фіналістамі (магчымы ўдзел анлайн).

Пераможца, прызёры і фіналісты атрымаюць дыпломы і памятныя падарункі, дадатковыя балы пры паступленні ў РДАІУ ў 2026 г.

З падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: olimpiada.rgiis.ru/