20 студзеня 2025 г. у Маскве пройдзе II Еўразійская канферэнцыя жанчын-вынаходнікаў і тэхналагічных прадпрымальнікаў.
Мэта форуму – аб'яднаць на адной пляцоўцы жанчын, якія ўносяць значны ўклад у развіццё навукі, тэхналогій і прадпрымальніцтва. Гэта жанчыны-вынаходнікі, рацыяналізатары, інаватары і тэхналагічныя прадпрымальнікі з самых розных сфер, ад інтэлектуальнай да інжынерна-тэхнічнай і крэатыўнай дзейнасці.
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі абмяркуюць ролю жанчын у вынаходніцкім руху, падзеляцца лепшымі практыкамі і ўласным вопытам, прапануюць магчымыя меры падтрымкі і стымулявання жаночага вынаходніцтва і прадпрымальніцтва і інш.
Асаблівая ўвага будзе нададзена краінам-удзельніцам Еўразійскай патэнтнай канвенцыі, якая адзначыла сваё 30-годдзе ў 2024 г., а таксама краінам БРІКС+.
Зарэгістравацца на мерапрыемства можна па спасылцы.
Па матэрыялах УТВР
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).