Электронная бібліятэчная сістэма «РУКОНТ»

23 октября 2025

Цікавае

У Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы і яе філіялах адкрыта магчымасць тэсціравання электроннай бібліятэчнай сістэмы «РУКОНТ».

ЭБС «РУКОНТ» – гэта сучасная міжгаліновая база паўнатэкставых электронных дакументаў, якая аб'ядноўвае лічбавыя рэсурсы вядучых і рэгіянальных расійскіх выдавецтваў. У бібліятэцы прадстаўлены навучальныя, навуковыя і перыядычныя выданні (уключаючы часопісы ВАК) па самых розных напрамках.

Разнастайнасць і шырокі ахоп тэматыкі дазваляюць карыстацца рэсурсам для эфектыўнай навукова-даследчай працы, а штодзённае абнаўленне базы забяспечвае доступ да самай актуальнай інфармацыі.

Даведацца пра падрабязнасці і зарэгістравацца для доступу можна па спасылцы.

Па матэрыялах РНТБ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ