XXIII Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя РІНТІ-2024
23 июля 2024
Цікавае
21 лістапада 2024 г. у Мінску ў Дзяржаўнай навуковай установе «Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» адбудзецца ХХІІІ Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі» (РІНТІ-2024).
Для ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных і прыватных беларускіх і замежных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, навуковыя работнікі, прафесарска-выкладчыцкі састаў арганізацый і вузаў, супрацоўнікі бібліятэк, аспіранты, спецыялісты ў галіне цыфравізацыі.
Канферэнцыя будзе праводзіцца ў вочным і завочным фармаце. Удзел у канферэнцыі бясплатны.
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на сайце. Без рэгістрацыі даклады не прымаюцца.
Даклады прадастаўляюцца да 20 жніўня 2024 г. на электронную пошту vengerov@basnet.by.
З патрабаваннямі да афармлення дакладу і яго ўзорамі можна азнаёміцца тут.
Больш падрабязная інфармацыя прадстаўлена на сайце канферэнцыі.
Па матэрыялах АІПІ НАН Беларусі
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: opac.bas-net.by/