23.06.2025

Распрацаваная Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці бясплатная сістэма Madrid Goods & Services Manager прызначана для сеткавага пошуку рубрык міжнароднай класіфікацыі тавараў і паслуг. Гэта неабходна для спрашчэння падрыхтоўкі пералікаў тавараў і паслуг і іх перакладу на замежныя мовы пры афармленні міжнародных заявак на рэгістрацыю сродкаў індывідуалізацыі.

Карыстальніку сістэмы даступны рэжым ручнога фарміравання пералікаў тавараў шляхам іх выбару з гатовага спісу (за гэта адказвае опцыя «Прагледзець»), а таксама непасрэдны пошук назвы тавару і яго класіфікацыйных рубрык па ключавых словах. Калі шукаемы тавар адсутнічае ў спісе Madrid Goods & Services Manager, сістэма дазваляе выявіць іншыя тавары, у дастатковай ступені падобныя з ім. Існуе таксама магчымасць імпартаваць пералік тавараў з іншага электроннага дакумента. Акрамя таго, сістэма аўтаматычна перакладае гатовыя пералікі на вялікую колькасць зададзеных моў. Усё гэта значна спрашчае складанне заявак на сродкі індывідуалізацыі і прыцягвае да сістэмы ўвагу зацікаўленых асоб.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ

Вверх