Штогод 23 красавіка адзначаецца Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права, падчас якога падкрэсліваецца любоў да чытання, важнасць культурнага абмену і абароны інтэлектуальнай уласнасці.
Свята з'яўляецца сімвалам неад'емнай сувязі паміж творчай працай аўтараў і абаронай іх аўтарскіх правоў. У гэты дзень грамадская ўвага факусіруецца на значнасці інтэлектуальнай уласнасці ў развіцці кніжнай індустрыі. Ахова аўтарскіх правоў з'яўляецца падмуркам для развіцця літаратуры, што дазваляе прытрымлівацца балансу паміж стымуляваннем творчага пошуку і адкрытым доступам да інфармацыі.
Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права закліканы падтрымаць аўтараў, выдаўцоў і ўсіх, хто робіць з'яўленне кніг магчымым.
Віншуем аўтараў, выдаўцоў і аматараў кніг са святам! Жадаем новых літаратурных адкрыццяў, натхнення і займальных кніжных прыгод!
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Злата Лукашэвіч