24 сакавіка 2026 г. у 11:00 адбудзецца бясплатны рэгіянальны вебінар Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці «Сістэма PCT. Узровень тэхнікі для мэт міжнароднай і нацыянальнай фаз. Ільготны перыяд».
Вебінар прысвечаны інфармацыі аб сістэме PCT, якая прадастаўляецца САІУ, у частцы ўзроўню тэхнікі для міжнароднай і нацыянальнай/рэгіянальнай фаз і аб ільготным перыядзе для некаторых публікацый.
Удзельнікі атрымаюць актуальную інфармацыю аб практыцы цытавання дакументаў ад прадстаўнікоў нацыянальнага і рэгіянальнага ведамстваў, якія функцыянуюць у якасці міжнародных пошукавых органаў і органаў міжнароднай папярэдняй экспертызы, а таксама ў якасці названых/выбраных ведамстваў.
Мерапрыемства пройдзе на рускай мове і разлічана на шырокае кола ўдзельнікаў, якія цікавяцца замежным патэнтаваннем, з краін Каўказа, Цэнтральнай Азіі і Усходняй Еўропы, а таксама ўдзельнікаў з іншых краін (пры жаданні). Таксама будзе прадастаўлена магчымасць задаць пытанні адносна сістэмы PCT.
Зарэгістравацца можна па спасылцы.
Па матэрыялах САІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч, wipo.int/