Процідзеянне махлярствам і карупцыйным злачынствам у сферы распрацоўкі і ўдасканальвання праграмнага забеспячэння: беларускі і замежны вопыт

22 декабря 2025

Цікавае

У пятым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул «Процідзеянне махлярствам і карупцыйным злачынствам у сферы распрацоўкі і ўдасканальвання праграмнага забеспячэння: беларускі і замежны вопыт».

Аўтар – Павел Капіца, начальнік вучэбнага аддзела ўстановы адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь».


У артыкуле прааналізаваны беларускі і замежны вопыт прыцягнення да крымінальнай адказнасці за ўчыненне махлярстваў і карупцыйных злачынстваў у сферы распрацоўкі і ўдасканальвання праграмнага забеспячэння. Прыведзены шэраг прыкладаў з правапрымяняльнай практыкі Беларусі, Расіі, краін Еўрапейскага саюза і ЗША. Вызначаны агульныя трэнды ва ўчыненні злачынстваў, падабенства ў лініі паводзін абвінавачваных незалежна ад месца ўчынення злачынства.

Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна, падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;

  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;

  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;

  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;

  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ