Залатым медалём імя В. І. Бліннікава «За ўклад у вынаходніцкую і патэнтную справу» ўзнагароджаны:
Сяргей Чыжык, першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАН Беларусі), акадэмік, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар, вучоны ў галіне фізікі і механікі паверхняў на мікра- і нанаўзроўні, нанадыягностыкі.
Леанід Танін, старшыня Савета дырэктараў, старшыня Навукова-тэхнічнага савета і галоўны саветнік закрытага акцыянернага таварыства «Галаграфічная індустрыя», доктар фізіка-матэматычных навук, акадэмік Міжнароднай інжынернай акадэміі, заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь, вучоны ў галіне лазернай фізікі, галаграфіі і біямедыцынскай оптыкі.
Узнагарода ўручана дарадцам прэзідэнта Еўразійскага патэнтнага ведамства Еўразійскай патэнтнай арганізацыі, кандыдатам эканамічных навук Мамадавым Эмілем Фарман аглы ва ўрачыстай абстаноўцы ў рамках IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця».
Віншуем!
Даведка:
Залаты медаль імя В. І. Бліннікава «За ўклад у вынаходніцкую і патэнтную справу» з'яўляецца вышэйшай узнагародай Еўразійскай патэнтнай арганізацыі (ЕАПА) і заснаваная ў гонар першага прэзідэнта Еўразійскага патэнтнага ведамства Віктара Іванавіча Бліннікава, выдатнага дзеяча ў галіне інтэлектуальнай уласнасці і заснавальніка ЕАПА. Медаль уручаецца вынаходнікам, спецыялістам і арганізацыям у галіне інтэлектуальнай уласнасці, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё вынаходніцкай дзейнасці і прававой аховы вынаходстваў у Еўразійскім рэгіёне, а таксама ў стварэнне і станаўленне ЕАПА.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).