22.10.2025

21 кастрычніка 2025 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сучасная цывілістыка: праламленне 100-гадовай спадчыны навуковай школы», дзе беларускія і замежныя навукоўцы і практыкі абмеркавалі праблемы цыфравізацыі і цывілістыкі, сямейнага права і права інтэлектуальнай уласнасці.

У працы канферэнцыі прыняла ўдзел вядучы спецыяліст аддзела права прамысловай уласнасці і дагавораў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння НЦІУ, к. ю. н., дацэнт Дыяна Іванова, якая прадставіла даклад аб праблемах выказвання праваўладальнікам згоды (дазволу) на выкарыстанне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Мерапрыемства адбылося ў рамках Беларускага навукова-адукацыйнага кангрэса «Універсітэцкая прававая навука і юрыдычная адукацыя: да 100-годдзя юрыдычнага факультэта БДУ» (20-23 кастрычніка 2025 г.).

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Дыяна Іванова

Вверх