22.07.2026

У трэцім нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул «Бесперапынная адукацыя ў сферы інтэлектуальнай уласнасці як неабходная ўмова пабудовы інавацыйнай эканомікі на сучасным этапе».

Аўтар – Вікторыя Бесарабава, вучоны сакратар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Бесперапыннасці адукацыі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці ва ўмовах інавацыйнага развіцця павінна надавацца асаблівая ўвага на дзяржаўным узроўні. Падыходы да бесперапыннага навучання спецыялістаў, якія кіруюць інтэлектуальнай уласнасцю ў арганізацыях (у тым ліку на прадпрыемствах і ва ўстановах), у першую чаргу павінны быць накіраваны на фарміраванне іх спецыяльных кампетэнцый.

Прымаючы пад увагу адсутнасць у Рэспубліцы Беларусь спецыялізаваных навучальных устаноў у сферы інтэлектуальнай уласнасці, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў на першай ступені вышэйшай адукацыі (бакалаўрыят), на сучасным этапе ў якасці эфектыўнай меры разглядаецца пытанне абавязковага павышэння прафесійнай кваліфікацыі кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання, работнікаў патэнтных і іншых службаў, на якіх ускладзены функцыі па кіраванні інтэлектуальнай уласнасцю.

Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна, падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;

  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;

  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;

  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;

  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч
Вверх