22.07.2025

У трэцім нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул «Аўтар сакрэту вытворчасці (ноу-хау): быць ці не быць, вось у чым пытанне».

Аўтар – Дыяна Іванова, дацэнт, вядучы спецыяліст аддзела права прамысловай уласнасці і дагавораў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.


У цяперашні час Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь не змяшчае палажэнняў аб аўтары сакрэту вытворчасці (ноу-хау), тым самым адмаўляючы яго існаванне. У той жа час Палажэннем аб выплаце ўзнагароджання і кампенсацыі ў дачыненні да аб'ектаў права прамысловай уласнасці, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 сакавіка 1998 г. № 368, прадугледжана выплата ўзнагароджання за выкарыстанне сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау) работнікам, якія для мэт названага Палажэння названы аўтарамі сакрэту вытворчасці (ноу-хау). Дыскусійнасць пытання аб наяўнасці ў сакрэту вытворчасці (ноу-хау) аўтара відавочная, у сувязі з чым у артыкуле выказваецца меркаванне аб магчымасці ўвядзення катэгорыі «аўтар сакрэту вытворчасці (ноу-хау)» у дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь і прыводзяцца аргументы pro et contra.

Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна, падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;

  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;

  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;

  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;

  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ

Вверх