НЦІУ прыняў удзел у абмеркаванні аўтарскага права і тэхналогій штучнага інтэлекту

22 апреля 2026

Цікавае

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права, а таксама Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці адбыўся адукацыйны семінар «Аўтарскае права і штучны інтэлект: юрыдычныя выклікі новай рэальнасці».

Арганізатарамі выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).

Ад НЦІУ на мерапрыемстве з прывітальным словам выступіў намеснік генеральнага дырэктара Аляксандр Заяц, які падкрэсліў, што для Рэспублікі Беларусь крытычна важна захоўваць тэмп сусветных лідараў не толькі ў распрацоўцы і выкарыстанні нейрасетак, але і ў іх адэкватным і дастатковым прававым рэгуляванні.

«НЦІУ сутыкаецца з тэхналогіямі ШІ не толькі як рэгулятар, але і як арганізацыя па калектыўным кіраванні. Сёння аўтары актыўна выкарыстоўваюць штучны інтэлект для стварэння твораў, якія спрабуюць перадаць у калектыўнае кіраванне», – адзначыў Аляксандр Заяц.

У рамках семінара эксперты НЦІУ прадставілі даклады: «Маркіроўка аб'ектаў, згенераваных нейрасеццю: выкананне заканадаўства аб аўтарскіх правах і парадак» (начальнік упраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці, к. ю. н., дацэнт Дыяна Іванова), «Аб тэрміне дзеяння аўтарскага права» (вядучы спецыяліст аддзела заканадаўства ў сферы аўтарскага і сумежных правоў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Вольга Ільіна).

*На сайце НЦІУ функцыянуе раздзел «Адказы на частыя пытанні», дзе прадстаўлены падрабязныя тлумачэнні па актуальных тэмах, уключаючы некаторыя аспекты аўтарскага права ў кантэксце выкарыстання тэхналогій штучнага інтэлекту.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Сяргей Штых