Прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) прынялі ўдзел у якасці дакладчыкаў у цыкле анлайн-семінараў «Бізнес-старт» у рамках правядзення 16-га Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў.
Арганізатарамі выступілі Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускі інавацыйны фонд (БІФ) і Мінскі гарадскі тэхнапарк.
Мэта мерапрыемстваў – падрыхтоўка ўдзельнікаў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў да абароны праектаў: складанне бізнес-плана, падрыхтоўка тэхніка-эканамічнага абгрунтавання, фінансавай мадэлі, прэзентацыі і выступленні.
У рамках семінара начальнік упраўлення патэнтнай дакументацыі і рэдагавання НЦІУ Аляксандр Мазанік распавёў аб выбары аптымальнай формы прававой аховы выніку інтэлектуальнай дзейнасці і правядзенні патэнтнага пошуку. Начальнік упраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў НЦІУ Дзмітрый Андрыеўскі прадставіў асаблівасці камерцыялізацыі вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці.
Даведка:
7 кастрычніка 2025 г. у рамках V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця» НЦІУ і БІФ заключылі Пагадненне аб супрацоўніцтве, якое накіравана ў тым ліку на сумесную працу па развіцці інавацыйных тэхналогій, а таксама забеспячэнне прававой аховы і эфектыўнага выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: konkurs.belinfund.by/