Адбыўся 2 этап III Міжнароднага конкурсу «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці»
21 октября 2024
Цікавае
19 кастрычніка 2024 г. адбыўся 2 этап III Міжнароднага конкурсу «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці».
Тэрмін выканання заданняў – па 23 кастрычніка 2024 г. Запіс лекцыі даступны на нашых пляцоўках YouTube і ВКонтакте. Азнаёміцца з прэзентацыяй да лекцыі, іншымі карыснымі матэрыяламі можна і на сайце конкурса.
Таксама нагадаем, што да 1 лістапада 2024 г. любы жадаючы можа прадставіць свой варыянт унікальнага талісмана для нашага мерапрыемства! Адпраўце сваю працу ў фармаце малюнка (jpg, png, pdf) на электронны адрас cys@ncip.by. Пераможца атрымае спецыяльны прыз на цырымоніі ўзнагароджання конкурсу «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці. 2024».
Даведка:
У конкурсе могуць прыняць удзел асобы, узрост якіх на 28 верасня 2024 г. складае ад 13 да 19 гадоў. Для ўдзелу ў 1-3 этапах конкурсу неабходна праслухаць лекцыі на YouTube-канале або VK-відэа НЦІУ і выканаць заданні. 4 этап конкурсу прадугледжвае падрыхтоўку ўдзельнікамі індывідуальных праектаў па тэме, якую вызначыць арганізацыйны камітэт.
Пераможцы будуць вызначаны па выніках кожнага этапу індывідуальнага заліку, а таксама па выніках усяго конкурсу. Таксама на аснове вынікаў удзельнікаў будуць вызначаны пераможцы ў намінацыях «Лепшы настаўнік» і «Лепшая школа».
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца пасля завяршэння ўсіх этапаў конкурсу. Пераможцам конкурсу будуць уручаны дыпломы і спецыяльныя прызы.
Падрабязная інфармацыя пра конкурс – па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ