21.08.2025

У чацвертым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул «Ахова сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау) у навукова-тэхнічнай сферы».

Аўтары:

Юрый Нечапурэнка, начальнік навукова-інавацыйнага аддзела ўстановы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем», кандыдат хімічных навук;

Дзмітрый Андрыеўскі, начальнік упраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.


Аўтарамі разглядаюцца асноўныя тэндэнцыі развіцця рынку сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау) у свеце і ў Рэспубліцы Беларусь. Паказана, што сакрэты вытворчасці (ноу-хау) варта разглядаць як адну з разнавіднасцяў камерцыйнай таямніцы. Выяўлены нявырашаныя ў заканадаўстве Рэспубліцы Беларусь пытанні, якія ўскладняюць працэс перадачы сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау). Прапанаваны меры для рэалізацыі рэжыму камерцыйнай таямніцы ў навукова-тэхнічнай сферы.

Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна, падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;

  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;

  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;

  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;

  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ

Вверх