Сусветны дзень творчасці і інавацыйнай дзейнасці
21 апреля 2025
Цікавае
Штогод 21 красавіка адзначаецца Сусветны дзень творчасці і інавацыйнай дзейнасці, заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН у 2017 г. Дата святкавання звязана з Міжнародным днём Маці-Зямлі (22 красавіка) і днём нараджэння Леанарда Да Вінчы (15 красавіка), што падкрэслівае значнасць творчасці і інавацый у захаванні нашай планеты, а таксама ўклад выбітнага вынаходніка ў навуковае развіццё.
Гэтае свята заклікана прыцягнуць увагу да важнасці творчага мыслення і ўкаранення інавацыйных рашэнняў у розныя сферы дзейнасці. Выкарыстанне перадавых тэхналогій, заснаваных на творчых ініцыятывах, значна павышае ўзровень жыцця людзей па ўсім свеце.
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці адыгрывае асаблівую ролю ў забеспячэнні абароны творчай і інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі. НЦІУ з'яўляецца ключавой установай у рэспубліцы, адказнай за забеспячэнне аховы правоў на аб'екты прамысловай уласнасці. Таксама ведамства кіруе на калектыўнай аснове маёмаснымі правамі больш за 6000 беларускіх аўтараў і праваўладальнікаў.
У 2024 г. НЦІУ цалкам перайшоў на бесперапыннае апублікаванне патэнтнай дакументацыі: афіцыйныя бюлетэні «Вынаходствы. Карысныя мадэлі. Прамысловыя ўзоры. Тапалогіі інтэгральных мікрасхем», «Таварныя знакі і знакі абслугоўвання. Геаграфічныя ўказанні» і «Сарты раслін» перыядычна папаўняюцца новымі паўнатэкставымі апісаннямі, з якімі можа азнаёміцца любы жадаючы.
Акрамя таго, ведамства актыўна падтрымлівае грамадзян і арганізацыі ў рэалізацыі іх правоў у сферы інтэлектуальнай уласнасці, прапаноўваючы разнастайныя дадатковыя паслугі. Напрыклад па добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніраванню аб'ектаў аўтарскага права і сумежных правоў.
Мы рады прапанаваць дапамогу ў пошуку інфармацыі і прадастаўленні неабходных дакументаў па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці!
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ