Аб асноўных элементах метадалогіі інавацыйнай палітыкі прадпрыемстваў на прыкладзе ААТ «Расійскія чыгункі»

25 марта 2025

Цікавае

У першым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» у рубрыцы «Навука і інавацыі» апублікаваны артыкул «Аб асноўных элементах метадалогіі інавацыйнай палітыкі прадпрыемстваў на прыкладзе ААТ «Расійскія чыгункі».

Аўтары:

Алена Усачова, начальнік упраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ);

Наталля Маалуф, вядучы спецыяліст упраўлення арганізацыі мерапрыемстваў і міжнароднага супрацоўніцтва НЦІУ.


У дадзеным артыкуле разглядаюцца структурныя элементы і ключавыя напрамкі, а таксама прапануюцца комплексныя меры для рэалізацыі інавацыйнай палітыкі ў кіраванні партфелем інтэлектуальнай уласнасці найбуйнейшай расійскай кампаніі ААТ «Расійскія чыгункі». На аснове праведзенага аналізу сфармуляваны рэкамендацыі для беларускіх прадпрыемстваў, стратэгічна важных для эканомікі краіны, якія тычацца распрацоўкі комплексных праграм, доўгатэрміновых інавацыйных планаў і ўнутраных стандартаў кіравання.

Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Ніна Дубовік