Сусветныя паказчыкі падачы патэнтных заявак дасягнулі ў 2023 г. рэкорднага ўзроўню
20 ноября 2024
Цікавае
Паводле штогадовага дакладу Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) «Сусветныя паказчыкі дзейнасці ў галіне інтэлектуальнай уласнасці» (WIPI), нягледзячы на зніжэнне колькасці заявак на таварныя знакі, у 2023 г. рост патэнтнай актыўнасці быў адзначаны вось ужо чацвёрты год запар: наватары з усяго свету падалі 3,55 млн заявак. Упэўнены рост прадэманстраваў паказчык заявак на прамысловыя ўзоры: + 2,8 % і 1,52 млн.
«Попыт на рэгістрацыю правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) расце нават ва ўмовах эканамічнай нявызначанасці. Акрамя таго, такі попыт мае ўсё больш мясцовы характар. Павышэнне тэмпаў патэнтнай актыўнасці абумоўлена дзейнасцю рэзідэнтаў саміх краін, а не замежных наватараў. З улікам росту колькасці заявак існуе праблема якасці, а таксама складанасці ў ператварэнні заявак у рэальныя прадукты і паслугі», – адзначыў пры прадстаўленні дакладу Генеральны дырэктар САІУ Дарэн Танг.
Найбольшая колькасць патэнтных заявак прыйшлася на Кітай, ЗША, Японію, Рэспубліку Карэя, Германію. Індыя таксама ўпершыню ўвайшла ў лік дзесяці вядучых дзяржаў па трох асноўных катэгорыях правоў на аб'екты ІУ, якія ахоплівае WIPI, прычым у перыяд 2018-2023 гг. колькасць заявак на патэнты і прамысловыя ўзоры павялічылася больш чым у два разы, а колькасць заявак на таварныя знакі – на 60%.
У працяг доўгатэрміновай тэндэнцыі асноўная маса заявак на рэгістрацыю правоў на аб'екты ІУ з пункту гледжання месца паходжання падаецца ў Азіі. У 2023 г. на Азію прыйшлося 91,1 % (вынаходства), 77 % (таварныя знакі) і 87,2 % (прамысловыя ўзоры) усіх пададзеных у свеце заявак.
Больш падрабязную інфармацыю пра даклад можна знайсці тут.
Па матэрыялах САІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ