У рамках супрацоўніцтва паміж Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) і цэнтрамі падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) Акадэмія САІУ запрашае супрацоўнікаў ЦПТІ на навучанне на дыстанцыйных курсах.
Работнікі ЦПТІ могуць зарэгістравацца ў якасці слухачоў не больш чым на два курсы. Рэгістрацыя ажыццяўляецца на сайце «Цэнтра электроннага навучання САІУ». У рэгістрацыйнай форме ў графе «Электронны адрас дырэктара вашага нацыянальнага ведамства інтэлектуальнай уласнасці» трэба пазначыць адрас электроннай пошты НЦІУ: icd@ncip.by.
Пасля анлайн-падачы заяўкі НЦІУ аўтаматычна атрымае ліст з пацвярджэннем рэгістрацыі. Пасля зверкі рэгістрацыйнай формы ў адказ прыходзіць некалькі апавяшчэнняў і ўзор ліста. Ліст запаўняецца асобна на кожнага кандыдата з абавязковым указаннем поўнага наймення ЦПТІ і мэтаў навучання.
Запоўненыя лісты неабходна накіраваць у НЦІУ да 23 жніўня 2024 г.
З пералікам курсаў можна азнаёміцца тут.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).