20.07.2026

БЕЛТА

У Беларусі за студзень-чэрвень выкарыстана 26,5 млрд беларускіх рублёў інвестыцый у асноўны капітал. Удзельная вага Мінскай вобласці ў агульным аб'ёме выкарыстаных інвестыцый у асноўны капітал склала 23,3 %. Доля Мінска – 22,4 % інвестыцый, Брэсцкай вобласці – 12,9 %, Гомельскай вобласці – 12,4 %, Гродзенскай – 10,5 %, Магілёўскай – 9,5 %, Віцебскай – 9,1 %.

Структура інвестыцый у асноўны капітал наступная: будаўніча-мантажныя работы – 49,2 %, машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі – 37,6 %, іншыя работы і выдаткі – 11 %, аб'екты інтэлектуальнай уласнасці – 2,2%.

Дзяржаўныя інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 40,4 %, прыватныя – 53,6 %, замежныя – 6 %.

Па матэрыялах БЕЛТА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ
Вверх