У другім нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Ніны Дубовік (спецыяліст навукова-адукацыйнага аддзела ўпраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці) «Часткі музычнага твора як самастойныя аб'екты аўтарскага права».

У працы аўтара вылучаны і разгледжаны асноўныя складальнікі музычных твораў: мелодыя, гармонія, рытм і музычны тэкст. У артыкуле акцэнтуецца ўвага на неабходнасці разумення заканадаўства ў галіне аўтарскага права для кампазітараў, музыкаў і іншых прадстаўнікоў музычнай індустрыі.
Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.
Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ