Нарадзіўся Мікалай Мікалаевіч Яроменка 17 чэрвеня 1926 г. у Новасібірску. Бацькі яго былі родам з Віцебскай вобласці. Праходзіў навучанне ў мясцовым рамёсным вучылішы, пасля якога працаваў токарам на заводзе.
Калі пачался Вялікая Айчынная вайна юнак дадаў сабе тры гады, каб трапіць на фронт у 15 гадоў. Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў у Новасібірскім ваенным вучылішчы. Ваяваў на Калінінскім фронце.
Падчас баёў пад Вязьмай у 1942 г. быў цяжка паранены, трапіў у фашысцкі палон і стаў вязнем штрафнога лагера для савецкіх афіцэраў у Штутгарце. Пазней амаль тры гады прабыў у лагерах для ваеннапалонных, прымаў удзел у дзейнасці падпольнай антыфашысцкай арганізацыі. Пасля вайны яшчэ некаторы час працаваў у Венгрыі, дапагаючы рэпатрыіраваць савецкіх грамадзян на Радзіму.
У снежні 1945 г. прыязджае ў Беларусь і становіцца культасветработнікам, узначальвае Бешанковіцкі дом культуры. У 1946 г. падчас агляда мастацкай самадзейнасці ў Віцебску Мікалая Яроменку заўважыў знакаміты майстар беларускай сцэны Аляксандр Ільінскі, які запрасіў яго на вучобу ў драматычную студыю пры тэатры імя Я. Коласа. А ўжо ў 1948 г. Мікалай Мікалаевіч был залічан у трупу. У яго рэпертуары – героі твораў В. Розава і Ю. Чапурына, Д. Граніна і Г. Нікалаевай, С. Смірнова і П. Глебкі, М. Горкага і Л. Талстога.
У 1955 г. М. Яроменку было прысвоена званне заслужанага артыста БССР. У 1959 г. яго запрасілі у трупу тэатра імя Я. Купалы. Больш за 30 гадоў Мікалай Яроменка (народны артыст БССР, 1964; народны артыст СССР, 1989) аддаў купалаўскай сцэне, тры з іх – у якасці дырэктара тэатра.
Кінематограф – таксама яркая старонка ў творчай біяграфіі Мікалая Мікалаевіча. На рахунку Яроменкі-кінаакцёра – 50 мастацкіх і тэлевізійных фільмаў («Наперадзе круты паварот», «Першыя выпрабаванні», «Масква-Генуя», «Запомнім гэты дзень», «Крушэнне імперыі» і інш).
Шмат часу забірала і актыўная грамадская праца. Ён кіраваў Беларускім тэатральным аб’яднаннем (1976-1987), Саюзам тэатральных дзеячаў Беларусі (1987-1992), з 1992 г. займаў пасаду прэзідэнта Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў і культурных фондаў, у апошнія гады жыцця ўзначальваў Савет Прэзідэнцкага фонду матэрыяльнай дапамогі маладым талентам, быў сенатарам беларускага парламента. Узнагароджаны медалём Ф. Скарыны (1996).
Па матэрыялах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).