20.06.2024

У другім нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Аляксандра Мазаніка (начальнік упраўлення патэнтнай дакументацыі і рэдагавання Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці) «Аб магчымасцях і перспектывах стварэння патэнтных эспрэс-ландшафтаў у Рэспубліцы Беларусь».

603.jpg

Патэнтны экспрэс-ландшафт уяўляе сабой унікальны інструмент для аналізу і візуалізацыі патэнтнай інфармацыі і з'яўляецца важнай перавагай у навуковай, тэхнічнай і фінансавай абласцях ва ўмовах рынкавай эканомікі. Аўтар падкрэслівае неабходнасць стварэння канцэпцыі беларускага патэнтнага ландшафту, а таксама забеспячэння яе даступнасці для заказчыкаў з Рэспублікі Беларусь.

Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by. Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: Ніна Дубовік

Вверх