У мэтах падтрымкі спецыялістаў патэнтных службаў, патэнтных павераных і суддзяў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) прадстаўляе новы практычны дапаможнік «Абагульненне практыкі Апеляцыйнага савета пры патэнтным органе».
У выданні прыведзены матэрыялы абагульнення практыкі Апеляцыйнага савета пры патэнтным органе, асветлены прыклады розных катэгорый спраў, разгледжаных Апеляцыйным саветам пры патэнтным органе, прапанаваны механізмы даказвання ў дачыненні да розных катэгорый спраў. Дапаможнік прызначаны для спецыялістаў патэнтных службаў суб'ектаў гаспадарання, патэнтных павераных, суддзяў, выкладчыкаў і студэнтаў адпаведных спецыяльнасцяў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі аховы і абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.
Практычны дапаможнік размешчаны ў вольным доступе на афіцыйным сайце НЦІУ.
Даведка:
У рамках навукова-адукацыйнай дзейнасці спецыялісты НЦІУ распрацоўваюць розныя метадычныя і практычныя дапаможнікі, накіраваныя на папулярызацыю інтэлектуальнай уласнасці і садзейнічанне яе эфектыўнаму выкарыстанню:
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).