Завяршыўся конкурс маладых вучоных у сферы інтэлектуальнай уласнасці «Інтэлект», які праводзіцца Распатэнтам, Расійскай акадэміяй інтэлектуальнай уласнасці (РДАІУ) і Еўразійскім патэнтным ведамствам (ЕАПВ). За пяць гадоў свайго існавання ў ім прынялі ўдзел звыш 1000 маладых навукоўцаў з 17 краін.
Пераможцам V Міжнароднага конкурсу маладых навукоўцаў «Інтэлект» стала магістр юрыдычных навук, старшы выкладчык кафедры грамадзянскага права Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Крысціна Савіцкая, якая прадставіла праект «Віртуальны музей як аб'ект аўтарскага права па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь».
Віншуем!
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: rgiis.ru/