19.09.2025

20 верасня ў Рэспубліцы Беларусь традыцыйна адзначаецца прафесійнае свята – Дзень мытніка. За гады незалежнасці інстытут мытнай службы стаў неад'емнай часткай сістэмы эканамічнай і нацыянальнай бяспекі краіны. Сёння роля беларускіх мытнікаў выходзіць далёка за рамкі кантролю за перамяшчэннем тавараў і зборам плацяжоў: адным з найважнейшых напрамкаў іх дзейнасці з'яўляецца забеспячэнне абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

Ва ўмовах імклівага развіцця высокіх тэхналогій, росту сусветнага тавараабароту і інтэграцыйных працэсаў Беларусь актыўна ўдасканальвае нарматыўную базу і механізмы барацьбы з парушэннямі правоў праваўладальнікаў. Асноўнай задачай беларускай мытнай службы ў гэтым напрамку з'яўляецца выяўленне і спыненне ўвозу і вывазу кантрафактнай прадукцыі, а таксама дзейнасць па папярэджанні незаконнага выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Віншуем з прафесійным святам і жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, невычэрпнай энергіі, дабра, поспехаў і новых дасягненняў!

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ

Вверх