19.08.2024

Штогод 19 жніўня свет адзначае Сусветны дзень фатаграфіі. Гэты дзень адзначае не толькі вялікае мастацтва захавання момантаў, але і важнасць павагі аўтарскіх правоў кожнага фатографа на яго творы.

У эпоху імклівага развіцця лічбавых тэхналогій асабліва важна падкрэсліць значнасць аўтарскага права і абароны індустрыі фатаграфіі. Інтэрнэт, які стаў сусветнай прасторай зносін, спрашчае распаўсюджванне і выкарыстанне малюнкаў, пры гэтым ствараючы новыя выклікі для абароны аўтарскіх правоў фатографаў. Незаконнае выкарыстанне фатаграфій, іх свабоднае капіраванне і распаўсюджванне могуць ўшчамляць правы фатографаў і наносіць шкоду іх творчай працы.

Віншуем з гэтым цудоўным святам фатографаў і аматараў фатаграфіі! Вашы намаганні і талент дапамагаюць убачыць свет інакш, часам прымушаючы задумацца, часам натхняючы на ўласныя здзяйсненні. Жадаем новых адкрыццяў, натхнення і мноства займальных прыгод!

Даведка:
У 1837 г. таленавіты французскі фізік Луі Жак Мандэ Дагер вынайшаў працэс стварэння прататыпа фотаздымка – дагератыпа. Ён перадаў сваю ідэю Французскай акадэміі навук, якая і падарыла гэта вынаходства ўсім 19 жніўня 1839 г. Слова «фатаграфія» прыйшло з французскай мовы, хоць у цэлым яно запазычанае з грэцкага і перакладаецца як «светлавы жывапіс» або тэхніка малявання святлом, а 19 жніўня прынята лічыць днём нараджэння фатаграфіі.        

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ
Вверх