У трэцім нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Аляксандра Мазаніка (начальнік упраўлення патэнтнай дакументацыі і рэдагавання Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ), Веры Пятровіч (вядучы спецыяліст аддзела біялогіі і хіміі ўпраўлення экспертызы прамысловай уласнасці НЦІУ), Анастасіі Дземідзенкі (вядучы спецыяліст аддзела біялогіі і хіміі ўпраўлення экспертызы прамысловай уласнасці НЦІУ), Людмілы Парэмскай (начальнік аддзела механікі, фізікі і электратэхнікі ўпраўлення экспертызы прамысловай уласнасці НЦІУ) «Стандарт СТБ 1180-99: неабходнасць актуалізацыі і яе асноўныя напрамкі».

Праведзена параўнанне СТБ 1180-99 з яго расійскім аналагам ДАСТ Р 15.011-2022 на прадмет выяўлення іх узаемных адрозненняў, якія, улічваючы розніцу ў датах стварэння стандартаў, адлюстроўваюць іх актуальнасць. Гэта дазволіла сфармуляваць шэраг прапаноў па змене СТБ 1180-99. Прапанавана ўнесці ў стандарт прыведзеныя ў артыкуле праўкі, якімі здымаецца частка пытанняў, звязаных з састарэннем стандарту.
Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by. Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).