19 жніўня – Сусветны дзень фатаграфіі
19 августа 2025
Цікавае
Кожны год 19 жніўня адзначаецца Сусветны дзень фатаграфіі. Гэта свята прысвечана не толькі майстэрству захоўваць імгненні, але таксама важнасці і неабходнасці паважаць аўтарскія правы фатографаў на іх творы.
У эпоху лічбавых тэхналогій, імгненнага распаўсюджвання інфармацыі і спрашчэння доступа да здымкаў праз Інтэрнет асабліва важна падкрэсліваць значнасць аўтарскага права і падтрымліваць абарону індустрыі фатаграфіі. Незаконнае капіраванне і распаўсюджванне выяў наносяць шкоду творчай працы фатографаў.
Віншуем з гэтым цудоўным святам фатографаў і аматараў фатаграфіі! Ваш талент дазваляе нам убачыць свет па-новаму, натхняючы і прымушаючы задумацца. Жадаем творчага і прафесійнага росту, новых адкрыццяў і захапляльных прыгод!
Даведка:
Пасля адкрыцця дагератыпу тэхналогіі захоўвання выяў імкліва развіваліся. Ужо ў 1841 г. брытанскі навуковец Уільям Тальбот вынайшаў калатыпію – негатыўна-пазітыўны метад, які дазваляе рабіць копіі з зыходных малюнкаў на паперу. У 1861 г. з'явілася каляровая фатаграфія, а ў 1885 г. амерыканец Джордж Істмэн распрацаваў гнуткую фотастужку. Сапраўдным прарывам стала лічбавая камера, прадстаўленая кампаніяй Sony у 1981 г.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ