У Беларусі стартавала інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Дарогамі славы»
19 июня 2024
Цікавае
У Беларусі стартавала інфармацыйна-асветніцкая акцыя, прысвечаная 80ай гадавіне наступальнай аперацыі «Баграціён».
Арганізатарамі выступілі: Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, РДГА «Беларускае таварыства «Веды», РГА «Белая Русь», БРСМ, ГА «Беларускі саюз афіцэраў», РГА «патрыёты Беларусі», ГА «Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў».

Маштабная акцыя ахопіць месцы асноўных баёў легендарнай вызваленчай аперацыі. Удзельнікаў чакаюць аўтапрабегі, мітынгі-рэквіемы, кіналекторыі, рэканструкцыі. Першая кропка сустрэчы - 23 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе Светлагорскага раёна, дзе знаходзіцца мемарыяльны знак, прысвечаны аперацыі «Баграціён» і легендарнаму прарыву лініі фронту 1-м Беларускім фронтам пад камандаваннем К. Ракасоўскага.
Акцыя храналагічна супадае з поўным вызваленнем усёй тэрыторыі Беларусі і завершыцца 28 ліпеня ў Брэсце.
Па матэрыялах ДКНТ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: ДКНТ