У рамках работы Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Аўтаматызацыя. Электроніка. Электратэх. Святло» 18 сакавіка 2026 г. у Мінску адбыўся навукова-практычны семінар «Прававая ахова і камерцыялізацыя вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці», арганізаваны Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).
Семінар стаў важнай платформай для абмеркавання і абмену вопытам сярод спецыялістаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці. Вядучыя эксперты НЦІУ расказалі аб прававой ахове праграмнага забеспячэння, аптымальных формах абароны вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці і эфектыўных спосабах іх камерцыялізацыі, асаблівасцях патэнтна-інфармацыйнага пошуку і інш.
Слухачамі семінара сталі прадстаўнікі больш за 35 арганізацый і прадпрыемстваў, усяго больш за 80 удзельнікаў.
За актыўны ўдзел у працы выставы НЦІУ узнагароджаны дыпломам.
Даведачна:
Міжнародная спецыялізаваная выстава «Аўтаматызацыя. Электроніка. Электратэх. Святло» (17-19 сакавіка 2026 г.) прадстаўляе апошнія распрацоўкі ў галіне аўтаматызацыі вытворчасці, жылой і камерцыйнай нерухомасці, ІТ-рашэнняў для бізнесу, энергетыкі і інш. Дзелавая праграма ўключае бясплатныя семінары і канферэнцыі, арыентаваныя на спецыялістаў галіны. Інфармацыя пра іншыя мерапрыемствы выставы – па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч