19.01.2026

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці прадставіла кароткі агляд асноўных пераўтварэнняў Мадрыдскай міжнароднай сістэмы рэгістрацыі таварных знакаў за 2025 г., сярод якіх:

  • абнаўленне платформы eMadrid з інтэграваным рабочым асяроддзем, якая дазваляе заяўнікам і праваўладальнікам эфектыўна кіраваць міжнароднымі рэгістрацыямі, адсочваць статус заявак і выконваць усе асноўныя аперацыі онлайн ў адзіным інтэрфейсе;
  • узмацненне кібербяспекі. З лістапада 2025 г. наяўнасць афіцыйна зарэгістраванага адрасу электроннай пошты ўладальніка або яго прадстаўніка абавязкова;
  • укараненне рашэнняў на аснове штучнага інтэлекту – у мэтах паскарэння апрацоўкі заявак, паляпшэння якасці праверак і павышэння дакладнасці даных у рэестры.

Прававыя і працэдурныя змены

У 2025 г. былі ўнесены змены ў інструкцыю да Мадрыдскага пратаколу: працэсы сталі больш празрыстымі, аператыўнымі і адпаведнымі нацыянальным сістэмам.

Павелічэнне тэрміну для адказу на папярэднюю адмову. Цяпер ведамствы, якія накіроўваюць апавяшчэнне аб папярэдняй адмове, павінны даць уладальнікам як мінімум два месяцы для адказу (калі ведамствы не адмовіліся ад гэтага да 1 лютага 2025 г.).

Прыняцце ведамствамі частковай замены: дастаткова ўнесці запіс аб замене ў дачыненні да тых тавараў і/або паслуг у выпадку перасячэння тавараў/паслуг у рэгістрацыях.

З іншымі навінамі Мадрыдскай сістэмы можна азнаёміцца па спасылцы.

Па матэрыялах САІУ

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фото: Злата Лукашэвіч

Вверх