18.12.2024

У рамках міжнароднай патэнтнай сістэмы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) была апублікавана пяцімільённая патэнтная заяўка. Гэтая значная вяха стала вынікам шматгадовых намаганняў па спрашчэнні і патанненні працэсу атрымання аховы інтэлектуальнай уласнасці для вынаходнікаў па ўсім свеце.

Сістэма PCT, створаная ў 1978 г., дазваляе заяўнікам падаваць патэнтныя заяўкі на адной мове і з выплатай пошліны ў адной валюце, адначасова запытваючы ахову ў больш чым 150 краінах. Гэта істотна эканоміць рэсурсы і спрыяе глабальнаму распаўсюджванню вынікаў навуковых даследаванняў і вынаходстваў.

Пяцімільённая патэнтная заяўка на рэгістрацыю вынаходства «Прылада апрацоўкі малюнкаў і спосаб апрацоўкі малюнкаў» належыць кампаніі Samsung Electronics Co. Ltd. (Рэспубліка Карэя). Дадзенае вынаходства накіравана на стабілізацыю фатаграфічных малюнкаў і паляпшэнне якасці здымкаў на мабільных прыладах.

Генеральны дырэктар САІУ Дарэн Танг падкрэсліў: «Сістэма PCT за амаль пяць дзесяцігоддзяў свайго існавання дапамагла ўвасобіць у жыццё мноства значных вынаходстваў, уключаючы тэхналогіі Bluetooth, базавую архітэктуру Інтэрнэту і сучаснае рэдагаванне геному. PCT з'яўляецца аптымальным рашэннем для наватараў, якія імкнуцца абараніць сваю інтэлектуальную ўласнасць на міжнародным узроўні».

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).


Фота: НЦІУ
Вверх