Асаблівасці суб'ектнага складу дагавора франчайзінгу

18 ноября 2025

Цікавае

У пятым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул «Асаблівасці суб'ектнага складу дагавора франчайзінгу».

Аўтары:

Дзмітрый Андрыеўскі, начальнік упраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці;

Вікторыя Бесарабава, вучоны сакратар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

З прыняццем 13 лістапада 2023 г. Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў» заканадаўцам быў удакладнены суб'ектны склад бакоў па дагаворы комплекснай прадпрымальніцкай ліцэнзіі (франчайзінгу) шляхам канкрэтызацыі прававой нормы, якая змяшчаецца ў п. 3 арт. 910 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У артыкуле аўтарамі ажыццёўлены параўнальна-прававы аналіз суб'ектнага складу франчайзінгавых праваадносін, а таксама даследаваны праблемныя пытанні, з якімі сутыкаюцца суб'екты гаспадарання Рэспублікі Беларусь у працэсе заключэння дагавора комплекснай прадпрымальніцкай ліцэнзіі (франчайзінгу), прапанаваны магчымыя варыянты іх рашэння на падставе дзеючага грамадзянскага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна, падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;

  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;

  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;

  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;

  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ