НЦІУ ў праграме «Актуальны мікрафон» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё
18 октября 2024
Цікавае
Удзел работнікаў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў праграмах Беларускага радыё ўжо стаў добрай традыцыяй.
У гэты раз госцем праграмы «Актуальны мікрафон» быў першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Аляксей Курман.
Асноўная тэма размовы – знакавыя мерапрыемствы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. У прыватнасці, размова ішла аб IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», якая стартуе ўжо 22 кастрычніка, конкурсе сярод моладзі на лепшую працу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, конкурсе ў сферы вынаходніцтва «Лепшы патэнт Беларусі».
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Федар Рамашка