17.12.2025

Даныя найбуйнейшага ў свеце даследавання Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці «Пульс САІУ» 2025 г. сведчаць пра рост дасведчанасці і даверу да інтэлектуальнай уласнасці (ІУ).

Вынікі шырокага даследавання, праведзенага сярод 35 500 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў у 74 краінах, дэманструюць рост глабальнага прызнання важнасці ІУ ў падтрымцы інавацый і творчай працы.

«Наша даследаванне выявіла пазітыўную тэндэнцыю: цікавасць да ІУ расце па ўсім свеце, больш за тое, дасведчанасць грамадства аб гэтых пытаннях узрасла і стаўленне да іх стала больш добразычлівым. Мы працуем з міжнароднай супольнасцю ў сферы ІУ з той мэтай, каб растлумачыць людзям важнасць гэтых правоў. Вынікі даследавання «Пульс САІУ» гэтага года пацвярджаюць эфектыўнасць нашых сумесных намаганняў і падказваюць, на чым варта засяродзіць увагу ў галіне камунікацыі і ўзаемадзеяння», – адзначыў пры прадстаўленні даследавання Генеральны дырэктар САІУ Дарэн Танг.

З моманту першага даследавання ў 2023 г. дасведчанасць грамадскасці вырасла па ўсіх асноўных катэгорыях правоў ІУ: паказчыкі таварных знакаў выраслі з 30 да 36 %, а аўтарскага права – з 38 да 44 %.

Аўтарскае права адрозніваецца найвышэйшым узроўнем разумення з боку грамадскасці, аднак вынікі паказваюць, што людзі ва ўсім свеце становяцца больш дасведчанымі і аб іншых аб'ектах ІУ. Упэўненасць грамадскасці ў станоўчым уздзеянні інтэлектуальнай уласнасці на эканоміку ў цэлым застаецца высокай, а пазітыўнае ўспрыманне застаецца адносна стабільным – на ўзроўні 64 %.

Азнаёміцца з поўнай версіяй даследавання можна па спасылцы.

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: wipo.int/

Вверх