17-20 кастрычніка ў Мінску праходзіць XXVII Беларускі энергетычны і экалагічны форум. Сярод мноства мерапрыемстваў форуму арганізавана Міжнародная спецыялізаваная выстава «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра» (ENERGY EXPO).
У складзе калектыўнага стэнда Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях працуе кансультацыйны пункт Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).
Удзельнікаў і наведвальнікаў выставы інфармуюць аб паслугах, якія аказвае беларускае ведамства інтэлектуальнай уласнасці, прадстаўнікі НЦІУ праводзяць кансультацыі па пытаннях агульнага і даведачнага характару.
Выстава традыцыйна з 1995 года прыцягвае ўвагу вытворцаў абсталявання, тэхналогій, матэрыялаў і накіравана на прэзентацыю дасягненняў паліўна-энергетычнага комплексу, прасоўванне лепшых інавацыйных распрацовак у сферы электраэнергетыкі, газавай галіны, энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій, лічбавага развіцця.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Наталля Краўчанка, Святлана Палтарак.