Агульнавядомы таварны знак: прававы статус і перспектывы развіцця ў Рэспубліцы Беларусь

17 октября 2024

Цікавае

У чацвёртым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Юліі Урбановіч (вядучы спецыяліст аддзела дасудовага ўрэгулявання Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці) «Агульнавядомы таварны знак: прававы статус і перспектывы развіцця ў Рэспубліцы Беларусь».

Артыкул прысвечаны вызначэнню прававога статусу агульнавядомага таварнага знака, працэдуры прызнання таварнага знака агульнавядомым, а таксама перспектывам развіцця інстытута агульнавядомага таварнага знака ў Рэспубліцы Беларусь.


Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by. Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Ніна Дубовік