У БДЭУ адбыўся ўніверсітэцкі конкурс бізнес-ідэй і праектаў «Маркет ідэй»
17 апреля 2025
Цікавае
18 красавіка 2024 г. у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (БДЭУ) адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў універсітэцкага конкурсу бізнес-ідэй і праектаў «Маркет ідэй».
Мэта конкурсу – стварэнне адпаведных умоў для ажыццяўлення прадпрымальніцкай ініцыятывы студэнтаў, развіцця канкурэнтаздольнай асобы, сацыяльнай адказнасці і прадпрымальнасці сярод моладзі.
Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у фінале конкурсу ў саставе журы прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў, старшыня Савета маладых вучоных Артур Караеў і вядучы спецыяліст аддзела права прамысловай уласнасці і дагавораў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Вольга Нікіфарава.
Даведка:
Штогод прафесарска-выкладчыцкі састаў і студэнты БДЭУ актыўна ўдзельнічаюць у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі НЦІУ «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», публікуюць навукова-практычныя артыкулы ў часопісе «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі».
Студэнты прымаюць удзел у конкурсе НЦІУ сярод моладзі на лепшую работу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Таксама з 2022 г. у БДЭУ пры падтрымцы НЦІУ функцыянуе Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: bseu.by/