Дзень дзіцячых вынаходстваў
17 января 2025
Цікавае
Штогод 17 студзеня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень дзіцячых вынаходстваў, або Дзень дзяцей-вынаходнікаў. У гэты дзень у розных кутках свету ўшаноўваюць юныя таленты, якія натхняюць і паказваюць, што творчы патэнцыял не ведае меж.
Дата абрана не выпадкова: 17 студзеня 1706 г. нарадзіўся амерыканскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, навуковец, вынаходнік, журналіст Бенджамін Франклін. Да ліку яго тварэнняў адносяцца біфакальныя акуляры, маланкаадвод, крэсла-какчалка і іншыя вырабы, а першае сваё вынаходства – пару ласт для плавання, якія апраналіся на рукі, – ён запатэнтаваў ва ўзросце 12 гадоў. У далейшым ён працягнуў навуковыя даследаванні і, правёўшы мноства эксперыментаў, унёс неацэнны ўклад у сусветную навуку.
Штогод больш за 500 тысяч дзяцей і падлеткаў вынаходзяць розныя гаджэты і гульні, ствараюць і мадыфікуюць робатаў і тэхніку. А ў 2024 г. 9-гадовая Дар'я Хацкевіч стала самым юным патэнтаўладальнікам у Беларусі, зарэгістраваўшы патэнт на прамысловы ўзор № 5201.
У Беларусі таксама праходзяць мерапрыемствы, накіраваныя на раскрыццё творчага патэнцыялу дзяцей. Конкурс «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці», які праводзіцца Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (сумесна з партнёрамі), служыць платформай, якая аб'ядноўвае веды і вопыт, дазваляючы актыўна абменьвацца інфармацыяй паміж вядучымі экспертамі ведамства і падрастаючым пакаленнем, якое актыўна цікавіцца сферай інтэлектуальнай уласнасці.
Віншуем юных вынаходнікаў з гэтым выдатным днём! Жадаем творчых поспехаў, новых адкрыццяў і інавацыйных рашэнняў на шляху да ўвасаблення сваіх ідэй у рэальнасць!
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Ніна Дубовік