Заключэнне ліцэнзійнага дагавора аб выкарыстанні твора: на што звярнуць увагу
16 декабря 2025
Цікавае
На партале ibMedia апублікаваны артыкул «Заключэнне ліцэнзійнага дагавора аб выкарыстанні твора: на што звярнуць увагу» начальніка ўпраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, к. ю .н., дацэнта Дзіяны Івановай.
З артыкула можна даведацца:
- ці можа ліцэнзійны дагавор лічыцца заключаным пры перапісцы ў месенджарах, па e-mail або пры дапамозе іншых форм абмену інфармацыяй;
- якія істотныя ўмовы павінны быць узгоднены для заключэння ліцэнзійнага дагавора;
- чаму перадача экзэмпляраў твора (матэрыяльных аб'ектаў) не азначае аўтаматычна перадачу правоў на яго выкарыстанне.
Азнаёміцца са зместам артыкула можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ